Яўген Каралёк выйграў золата на чэмпіянаце свету па велатрэку

2 марта 2018

Першы медаль беларусаў на чэмпіянаце свету па велатрэку. Планетарны турнір прымае галандскі Апелдорн. Яўген Каралёк выйграў золата ў сваёй кароннай дысцыпліне - скрэтчы, тым самым пацвердзіўшы свой статус. Нагадаем, наш спартсмен перамог у гэтым жа відзе і на фінальным этапе Кубка свету ў студзені на авале "Мінск-Арэны". А ў мінулым сезоне Каралёк выйграў агульны залік Кубка свету. Чэмпіянат свету завяршае сезон. У Нідэрланды з'ехаліся больш за 400 наймацнейшых спартсменаў з 40 краін. Беларусь прадстаўляюць 16 велагоншчыкаў. Завершацца спаборніцтвы ў нядзелю.