Яўген Каралёк выйграў золата чэмпіянату свету па веласпорце

28 февраля 2020
Трыумфальныя навіны прыйшлі з Берліна. На чэмпіянаце свету па веласпорце на трэку наш Яўген Каралёк выйграў золата ў сваёй кароннай дысцыпліне - скрэтчы, стаўшы такім чынам зараз ужо двухразовым чэмпіёнам свету. Першае золата, нагадаем, у гэтым відзе праграмы беларус узяў два гады таму. Скрэтч не ўваходзіць у праграму Алімпійскіх гульняў, але ў планах нашага спартсмена пазмагацца за трапленне ў Токіа ў іншых дысцыплінах. Гэта заключны ў сезоне старт, дзе можна набраць ачкі ў алімпійскі рэйтынг. Сёння ў Берліне будзем хварэць за Таццяну Шаракаву, якая выйдзе на старт у омніуме, і Рамана Раманава - ён пазмагаецца за медалі ў гонцы па ачках.