Яўген Каралёк выйграў агульны залік Кубка нацый у омніуме

13 сентября 2021

Яўген Каралёк - пераможца агульнага заліку Кубка нацый у омніуме. Нагадаем, гэта дысцыпліна з'яўляецца алімпійскай і ўключае  4 віды трэкавых гонак. У сезоне прайшлі тры этапы Кубка нацый, беларусу ўдалося паўдзельнічаць у двух. У першым у Ганконгу Каралёк заняў другое месца і быў пераможцам старту ў Санкт-Пецярбургу. Заключны этап у Калі, які прайшоў на мінулых выхадных, беларус прапускаў. Але набраных балаў хапіла, каб выйграць агульны залік.