Яўген Каралёк змагаецца за медалі этапа Кубка свету па веласпорце

2 Лістапада 2019
Гэтымі хвілінамі на веладроме "Мінск-Арэны" разгараецца барацьба ў мужчынскім скрэтчы - гонцы, якая праходзіць у рамках этапа Кубка свету па веласпорце на трэку. Яна асабліва прыцягвае ўвагу ўсіх беларускіх балельшчыкаў, паколькі ў ёй удзельнічае лідар мужчынскай зборнай Яўген Каралёк, для якога гэтая дысцыпліна з'яўляецца кароннай.

А на нядаўнім чэмпіянаце Еўропы Яўген у скрэтчы спыніўся за крок ад п'едэстала. Віной таму стала падзенне падчас гонкі. І на старт хатняга этапа Кубка свету Каралёк выходзіў вельмі матываваным. У фінал з кваліфікацыі беларускі велагоншчык адабраўся без асаблівых праблем. Вынік гэтай гонкі вы даведаецеся ў "Панараме". А ў вячэрняй праграме будзем сачыць за выступленнем беларускіх велагоншчыкаў у мужчынскім омніуме і жаночым мэдысане. Абедзве дысцыпліны з'яўляюцца алімпійскімі. Прамая трансляцыя пачнецца на " Беларусь 5" у 17:20.