Яўген Каралёк прыносіць зборнай Беларусі залаты медаль этапу Кубка свету па веласпорце на трэку

22 января 2018

Як і год таму на аналагічным старце ў Лос-Анджэлесе, беларусу не знайшлося роўных у скрэтчы - 15-кіламетровай групавой гонцы. У гэтай жа дысцыпліне Каралёк выйграў і моладзевы чэмпіянат Еўропы. На сталічным трэку наш велагоншчык адразу апынуўся сярод лідараў і не здаў свае пазіцыі да самага канца гонкі.

Мінскі этап Кубка свету быў заключным. Наперадзе ў велагоншчыкаў - лютаўскі чэмпіянат свету. Хто адправіцца ў Апельдорн, стане вядома пасля 24 студзеня.