Яўген Клапоцкі - аўтар лепшага гола 3-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе

6 апреля 2020
Прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола склала рэйтынг забітых мячоў у трэцім туры чэмпіянату краіны. Лепшым голам быў прызнаны дакладны ўдар са штрафнога ў выкананні абаронцы “Віцебска”  Яўгена Клапоцкага. Гэты мяч прынёс віцябчанам гасцявую перамогу над "Смалявічамі", 1-0.