Яўген Цуркін выйграў золата на чэмпіянаце Еўропы па плаванні

20 августа 2014
Беларус першынстваваў на дыстанцыі 50 метраў батэрфляем. Адзначым, што на найвышэйшую ступень п'едэстала разам з нашым спартсменам падняўся і француз Фларан Манаду. Плыўцы паказалі абсалютна ідэнтычны час.

Для зборнай Беларусі гэта першы медаль на цяперашнім чэмпіянаце Еўропы.