Этапам у Краснаярску бягучы розыгрыш Кубка свету сёння завершаць нашы фрыстайлісты

8 Сакавіка 2020
Ці ўдасца Паўлу Дзіку зрабіць хет-трык? Этапам у Краснаярску бягучы розыгрыш Кубка свету сёння завершаць нашы фрыстайлісты. Пакуль у актыве маладога беларуса дзве бронзы - у Маскве і Алматы. На фінал, нагадаем, беларуская каманда адправілася без сваіх лідараў. З-за траўм датэрмінова завяршылі сезон Аляксандра Раманоўская і Ганна Гуськова, толькі ў пачатку года выступала Ала Цупер. З-за праблем са здароўем другі год запар прапускае Станіслаў Гладчанка. Затое шанц паказаць сябе на сусветным узроўні атрымалі юніёры. Як і ў Алматы, у Краснаярску выступяць Сняжана і Ігар Драбянковы і Макар Мітрафанаў.