Этап Кубка планеты па мастацкай гімнастыцы сабраў у сталіцы лепшых гімнастак свету

21 мая 2016

Сапраўднае свята грацый у Мінску. Этап Кубка планеты па мастацкай гімнастыцы сабраў у сталіцы ў гэтыя выхадныя лепшых гімнастак свету. Да старту галоўных Гульняў чатырохгоддзя застаецца ледзь больш за 2 месяцы, таму турнір стане добрай праверкай сіл перад Алімпіядай у Рыа.

З падрабязнасцямі Алена Гарэльчык.

Утульная зала на тысячу месцаў і хатняя атмасфера. Музыка, як быццам, ахутвае, усё кампактна і зручна. Беларускі этап Кубка свету сёлета прапісаўся ў "Фалькон клабе" - новым спартыўна-забаўляльным цэнтры на праспекце Пераможцаў.

Галоўнымі гераінямі мінскага этапу сталі гімнасткі з 27 краін. Сярод асабістак на беларускім дыване выступаюць 11 уладальніц алімпійскіх ліцэнзій. У групавым практыкаванні з удзельніц бягучага этапу ў Рыа паедуць 6 каманд.

Тут асаблівая ўвага не толькі да сваіх родных гімнастак. Балельшчыкі, а асабліва зусім юныя "мастачкі", аднолькава цяпло падтрымліваюць усіх. Менавіта таму беларускі этап для шматлікіх асаблівы.

У перапынку паміж спаборніцтвамі ў мікст-зоне не праціснуцца. На аўтографы і фота ідзе сапраўднае паляванне.

Сёння гімнасткі разгулялі медалі ў шматборстве - алімпійскім відзе праграмы. Бронза ў Меліціны Станюты, Кацярына Галкіна - чацвёртая. Абедзве нашы грацыі трапілі ў фінальныя васьмёркі ва ўсіх чатырох практыкаваннях. Золата і срэбра ў шматборстве пайшло да расіянак - Маргарыты Мамун і Аляксандры Салдатавай.

Пад вечар асабісткі саступілі дыван групавічкам.