Этап Кубка свету па біятлоне завершыцца дзвюма эстафетамі

14 марта 2021
Увага спартыўных балельшчыкаў сёння будзе прыкаваная і да чэшскага Нове-Месца. Даведаемся, ці атрымаецца беларусам працягнуць медальны поспех? Дзінара Алімбекава напярэдадні выйграла серабро ў гонцы праследавання ў рамках этапа Кубка свету па біятлоне і сёння заслужана атрымала дзень адпачынку. На старт змяшанай эстафеты выйдуць Ірына Крыўко, Алена Кручынкіна, Максім Варабей і Антон Смольскі. Прамая трансляцыя гонкі пачнецца на "Беларусь 5" у 12:15. У 15:45 - адзіночны мікс, у якім выступяць Ганна Сола і Сяргей Бачарнікаў.