Этап Кубка свету па біятлоне ў Кантыялахці стартуе мужчынскім спрынтам

12 марта 2020
Мужчынскай спрынтарскай гонкай у фінскім Кантыялахці сёння стартуе перадапошні ў сезоне этап Кубка свету па біятлоне. Зборную Беларусі на 10-кіламетровай дыстанцыі прадставяць Раман Ялётнаў, Антон Смольскі, Сяргей Бачарнікаў і Максім Варабей. Усяго ж у старт-лісце 104 прозвішчы. Адзначым, арганізатары вырашылі не абмяжоўваць пропуск балельшчыкаў на трыбуны. Прамая трансляцыя гонкі пачнецца на "Беларусь 5" у 17:20.