Этап Кубка IBU. Прамыя трансляцыі на тэлеканале "Беларусь 5"

5 марта 2020
Пераносімся ў Раўбічы, дзе праходзіць восьмы, заключны ў сезоне, этап Кубка IBU. Сёння ў праграме спаборніцтваў - спрынты. На гэтую хвіліну завяршылася гонка ў жанчын. Адзіная прадстаўніца Беларусі Адэліна Сабітава заняла 27-е месца. У мужчын Максім Варабей дапусціў два промахі на агнявым рубяжы - гэта 11-ты радок у выніковым пратаколе. Віктар Крыўко 15-ты. Адзначым, што этап Кубка IBU завершыцца заўтра. У праграме - гонкі з мас-стартам. Прамыя трансляцыі на тэлеканале "Беларусь 5".