Эстафету агню II Еўрапейскіх гульняў прымалі Горкі

1 Чэрвеня 2019

ІІ Еўрапейскія гульні ўсё бліжэй. "Полымя міру" ахоплівае ўсё больш гарадоў Беларусі. Сёння эстафету агню ІІ Еўрапейскіх гульняў прымалі Горкі. У Летнім амфітэатры сельгасакадэміі прайшло ўрачыстае запальванне факела ад лампады. Першай, хто адправіўся ў шлях па самых прыгожых месцах студэнцкага гарадка, стала майстар спорту па вольнай барацьбе, зямлячка жыхароў Горак - Юлія Белавусава. Пазней сімвал Гульняў пабываў у батанічным садзе акадэміі. Сустракалі яго і на галоўнай плошчы Горак. Заўтра эстафету агню прыме Слаўгарад - турыстычная жамчужына "Блакітная крыніца". Быхаўскі раён - мемарыял воінскай славы "Лудчыцкая вышыня". Полымя адправіцца і на найбуйнейшае вадасховішча вобласці - Чыгірынскае.