Эстафета "Полымя міру" ўжо ў Жлобіне

7 июня 2019

Лічаныя дні застаюцца да завяршэння эстафеты "Полымя міру". Зараз агонь II Еўрапейскіх гульняў  у Гомельскай вобласці.

Сёння факел прыбыў у Жлобін. Сімвал форуму сустрэлі сотні гараджан на пляцоўцы каля лядовага палаца. Урачыстае запальванне агню на жлобінскай зямлі адзначылі канцэртам і флэшмобамі з удзелам спартсменаў і чырлідараў. Адсюль палымяны рэйс прайшоў па галоўных вуліцах горада да прамысловага гіганта - Беларускага металургічнага завода. Агонь сустрэлі жывой музыкай, затым пранеслі па цэхах прадпрыемства.

Ігар Волкаў, старшыня Жлобінскага раённага савета дэпутатаў:  "Вельмі рэдка гэта бывае, менавіта лёс выбраў нас. Таму я шчыра рады гэтаму. Жадаю нашым беларусам і ўсім нашым гасцям яркіх падзейных уражанняў. А нашай зборнай камандзе толькі перамог, поспехаў. Мы будзем хварэць за іх і хвалявацца".

Мікалай Анелькін, намеснік гендырэктара ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынга БМК”, галоўны інжынер: "Для Беларусі гэтая значная падзея. Па-першае, гэта рэклама самой краіны. Па-другое, гэта прапаганда здаровага ладу жыцця. Па-трэцяе, ва ўсім свеце зараз будуць ведаць, што  ёсць Беларусь, што ў ёй  так прыгожа і вельмі шмат людзей. Я спадзяюся, наведаюць нашу краіну".

Сёння ў маршруце факеланосцаў таксама Чырвоны Бераг і  адзін з найпрыгажэйшых замкаў Беларусі - сядзіба Козел-Паклеўскіх.