"Полымя міру" за крок ад сталічнага рэгіёна. Сёння агонь II Еўрапейскіх гульняў прымалі ў Мазыры.
Эстафета прайшла па буйных прадпрыемствах раёна. Сярод іх нафтаперапрацоўчы завод і вытворчасць "Мазырсоль". Факеланосцаў сустракалі працоўныя калектывы, былі арганізаваны танцавальныя, вакальныя выступленні і флэшмобы. Пасля агонь адправіўся на наймацнейшае сельгаспрадпрыемства вобласці - "Зара". Тут гасцей сустракала выстава беларускай спецтэхнікі і міні-канцэрт.
Ігар Маршалаў, намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Беларусі - дырэктар дэпартамента фінансавых расследаванняў: "Адчуваю вялікі гонар за ўдзел у гэтай акцыі. Спартсменам жадаю поспеху і справядлівага судзейства".
Эстафетны дзень завяршыўся ў гістарычным цэнтры Мазыра. Там прайшла сімвалічная цырымонія перадачы агню Мінскай вобласці.
Эстафета "Полымя міру" прайшла па буйных прадпрыемствах Мазырскага раёна
10 июня 2019