Эстафета "Полымя міру" працягвае свой шлях па Еўропе

10 мая 2019

Услед за Венай і Будапештам галоўны сімвал II Еўрапейскіх гульняў сёння віталі ў Браціславе, сталіцы Славакіі, дарэчы, краіне-гаспадыні чэмпіянату свету па хакеі ў элітным дывізіёне. Мерапрыемства прайшло ва ўніверсітэце імя Яна Амаса Коменскага на спартыўным факультэце. У эстафеце прынялі ўдзел дзесяціразовы чэмпіён свету па веславанні на байдарках Эрык Влчэк, прызёр Алімпійскіх гульняў у стэндавай стральбе Сюзанна Рэхаг Стэфечэкава. Нашу краіну ў эстафеце ў Браціславе прадстаўляла выкладчык беларускай мовы ва ўніверсітэце Канстанціна Філосафа Ганна Шваба.

Эрык Влчэк, дзесяціразовы чэмпіён свету па веславанні на байдарках (Славакія): "Так, гэта хвалюючы момант, мне прыемна стаць часткай гісторыі II  Еўрапейскіх гульняў. Наперадзе нас чакаюць выдатныя спаборніцтвы. Упэўнены,  Мінск правядзе турнір цудоўна. Тым больш я ведаю, што вяслярны канал у Заслаўі выдатны. Перамагчы будзе складана ў маёй дысцыпліне, бо зборная Беларусі вельмі моцная ў веславанні, тым больш вашы атлеты выступаюць дома, але здавацца загадзя ніхто не збіраецца. Наперадзе нас чакае яркі турнір".

А гэта ўжо кадры з Брно. Таксама сёння ў Чэхіі ў замежным этапе эстафеты "Полымя міру" ўзялі ўдзел нашы спартыўныя аглядальнікі Агенцтва тэленавін  Станіславаў Ліпскі і Андрэй Казлоў. Склалі ім кампанію юныя і ўжо вядомыя атлеты Чэхіі, сярод якіх была і бронзавы прызёр Алімпіяды ў Атланце ў трайным скачку Шарка Кашпаркава.

Заўтра "Полымя міру" прыбудзе ў Польшчу. У Варшаве таксама пройдзе цырымонія сустрэчы агню II Еўрапейскіх гульняў. 12 мая факел урачыста сустрэнуць у Брэсце.