Эстафета "Полымя міру" працягвае падарожжа па краіне

17 мая 2019
Сёння сімвалічны агонь пранеслі па вуліцах Баранавіч. Яго сустрэлі яркім флешмобам  на галоўнай плошчы. Гэтай падзеяй мясцовыя жыхары пачынаюць адзначаць  Дзень горада. У маршруце эстафеты авіярамонтны завод і Музей чыгуначнай тэхнікі. Тут "Полымя міру" даручылі Даніэлю Ястрэмскаму - нашаму прадстаўніку на дзіцячым "Еўрабачанні". Далей - Баранавіцкі ўніверсітэт. Тут эстафету прыняў  першы намеснік міністра інфармацыі краіны. Дарэчы, Павел Лёгкі і сам вырас у Баранавічах.

Эстафета "Полымя міру" прадоўжыцца сёння  ў Косаве. Там яе сустрэнуць у палацы Пуслоўскіх.  Больш падрабязна раскажам у наступных выпусках.