Эстафета "Полымя міру" працягвае рух па Еўропе

6 мая 2019

Пакуль яна выключна вертыкальная - беларускія альпіністы паднімаюць агонь II Еўрапейскіх гульняў на гару Манблан. Ужо сёння бліжэй да ночы факел мультыспартыўнага форуму зноў перададуць калоне байкераў, і ён адправіцца ў Любляну. З Італіі перадае Станіславаў Ліпскі.

Гарадок Курмаёр, дарэчы, адзін з гаспадароў этапа легендарнай веламнагаднеўкі “Джыра д’Італія”, прыняў дэлегацыю Беларусі вельмі гасцінна.

Калона байкераў, нарэшце, атрымала час для адпачынку,  але, нягледзячы на паўзу ў сваім маршруце, байкеры, працягваюць  чарговы раз распрацоўваць нюансы маршруту.

23 байкеры выканаюць найважнейшую місію - даставяць агонь ІІ Еўрапейскіх гульняў у Беларусь.

За дастаўку агню Гульняў у Беларусь хвалявацца не варта - калона байкераў дзейнічае як адзіны механізм. У непрадбачанай сітуацыі дапамога прыйдзе імгненна. Але да гэтага справа на дойдзе - унутры калон усё адладжана да аўтаматызму. Тут дарожныя капітаны задаюць тэмп.

Нягледзячы на дождж і град, байкеры ні на хвіліну не выбіліся з графіка, падтрымліваюць хлопцаў іх блізкія, а на працягу ўсяго шляху і  дзяўчыны на матацыклах суправаджаюць калону.

Ужо сёння бліжэй да ночы байкеры зноў прымуць эстафету агню і адправяцца на наступны этап - наперадзе пераезд на больш як 700 кіламетраў - у Любляну.