Эстафета алімпійскага агню стартавала ў Японіі, і адразу ж спартыўных аптымістаў стала нашмат больш. Рэч у тым, што перыяд каранавіруснай нявызначанасці некаторыя крыніцы паведамлялі аб адмене Алімпіяды, але калі дадзены старт факельнай эстафеце, значыць арганізатары пасарамацілі скептыкаў. Іншае пытанне: якой будзе летняя Алімпіяда? Нагадаем, што замежных балельшчыкаў у Японію не пусцяць. Такое рашэнне прынялі ўлады краіны з-за пагрозы распаўсюджвання каранавіруса. Аднак нягледзячы на жорсткія каранцінныя меры, усё больш японцаў схіляецца да меркавання, што гэта выкліча рост захворвання, і таму не рады форуму. Паралельна з эстафетай адбылася і акцыя пратэсту ў Токіа, дзе такіх незадаволеных пераважная большасць. Зрэшты, улады імкнуцца іх пераканаць.













