Эстафета агню II Еўрапейскіх гульняў працягвае ваяж па Беларусі

15 Мая 2019

У гонар спорту і міру! Эстафета агню ІІ Еўрапейскіх гульняў працягвае свой ваяж па Беларусі. Напярэдадні факеланосцы пранеслі сімвалічны агонь па Камянецкім раёне.

Забраліся на самы высокі пункт горада, старажытную сярэдневяковую абарончую вежу ў краіне. Не абышла эстафета і ўнікальную прыродную жамчужыну - Нацыянальны парк "Белавежская пушча", які ўваходзіць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА і з'яўляецца самым старым лесам Еўропы. Тут факеланосцы праехалі на веласіпедзе і ў брычцы, а завяршыўся этап эстафеты ў маёнтку беларускага Дзеда Мароза. 

Сёння "Полымя свету" прыбудзе на Палессе. У Пінску факеланосцы наведаюць рачны вакзал, правязуць агонь на параходзе па рацэ Піне