Калі Ёзэф Блатэр застанецца прэзідэнтам ФІФА - мы страцім яшчэ чатыры гады

25 марта 2015

Былы гулец зборнай Партугаліі, мадрыдскага "Рэала" і "Барселоны" Луіш Фігу выступіў з крытыкай на адрас кіраўніка Міжнароднай федэрацыі футбола. "Будуць спробы мадэрнізацыі, але ўсё застанецца як ёсць", - заявіў Фігу, які нараўне з Блатэрам з'яўляецца адным з кандыдатаў на пасаду прэзідэнта ФІФА. Выбары пройдуць 29 мая ў Цюрыху.