Калі футбольны клуб "Нафтан" да пятніцы не разлічыцца за даўгі 2014 года, то заяўленыя напярэдадні гульцы не змогуць выйсці на поле супраць мінскага "Дынама" ў панядзелак. Напярэдадні старшыня федэрацыі Сяргей Румас у апошні момант, каб не зрываць матч са Слуцкам, дазволіў новапалатчанам унесці ў заяўку 10 навічкоў. У выніку "Нафтан" атрымаў другую перамогу ў чэмпіянаце, 1:0.
Калі "Нафтан" да пятніцы не разлічыцца за даўгі, то заяўленыя гульцы не змогуць выйсці ў панядзелак на поле
1 августа 2017













