Эшлі Барці выйграла ў Вікторыі Азаранкі 7:6, 6:3

20 апреля 2019

Лік 1:1. Увага тэніснага свету гэтымі днямі прыкавана да матчаў паўфінальнай стадыі Кубка Федэрацыі. І зборная Беларусі супрацьстаянне супраць Аўстраліі пачынае перамогай. Першай у складзе нашай каманды на корты выйшла Арына Сабаленка, якая сустракалася з Самантай Стосур і па выніках напружанага паядынку, перамагла - 7:5, 5:7, 6:3. Наступнымі на корт вышлі Эшлі Барці і Вікторыя Азаранка. І тут мацнейшай была аўстралійка, 7:6, 6:3. Супрацьстаянне Аўстралія - Беларусь працягнецца заўтра, прамы эфір на "Беларусь 5" пачнецца ўжо ў 6 гадзін.