Эшлі Барці супраць Вікторыі Азаранкі - прамая трансляцыя на "Беларусь 5"

20 апреля 2019

Увага тэніснага свету гэтымі днямі прыкавана да матчаў паўфінальнай стадыі Кубка Федэрацыі. І зборная Беларусі супрацьстаянне супраць Аўстраліі пачынае перамогай. Першай у саставе нашай каманды на корты выйшла Арына Сабаленка, якая сустракалася з Самантай Стосур і па выніках напружанага паядынку перамагла - 7:5, 5:7, 6:3. Наступнымі на корт выйдуць Эшлі Барці і Вікторыя Азаранка. "Беларусь 5" вядзе прамую трансляцыю з Аўстраліі.