Яшчэ адно срэбра свету ўзялі беларускія гімнасткі

26 сентября 2014

Беларускія гімнасткі ўзялі другі медаль на чэмпіянаце свету ў Турцыі. Срэбра нашы дзяўчаты ўзялі ў камандных спаборніцтвах. У асабістых спаборніцтвах зборную прадстаўляюць Меліціна Станюта, Кацярына Галкіна і Арына Шарапа - яны саступілі толькі расіянкам. Першы ж медаль гэтага чэмпіянату свету ў беларускіх гімнастак заваявала Меліта Станюта. Яна стала трэцяй у практыкаванні з мячом. Па выніках кваліфікацыі Станюта і Галкіна прабіліся ў фінал у мнагаборстве.