Яшчэ два залатыя медалі заваявалі беларусы на чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ

26 августа 2018

Адразу два залатыя медалі заваявалі беларусы на чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ. Спачатку Каміла Бобр і Алёна Наздрова ў бліскучым стылі сталі першымі на дыстанцыі 200 метраў. Ледзь пазней Арцём Козыр на гэтай жа дыстанцыі на фінішы вырваў званне найлепшага на планеце. Прамую трансляцыю з Партугаліі гэтымі хвілінамі вядзе тэлеканал "Беларусь 5".