Яшчэ дзве ўзнагароды Паралімпіяды для Беларусі!

17 марта 2018

Золата і бронзу выйгралі нашы спартсмены ў перадапошні дзень Гульняў у паўднёвакарэйскім Пхёнчхане.

Трэці раз на вышэйшую прыступку п'едэстала паднялася лыжніца Святлана Саханенка. Сёння не было роўных беларусцы на дыстанцыі сем з паловай кіламетраў класічным стылем сярод атлетаў з парушэннем зроку. Перамога пераканаўчая. Расіянку Міхаліну Лысаву наша Святлана апярэдзіла на 36 секунд. Бронзавая ўзнагарода ў Юрыя Голуба на дыстанцыі 10 кіламетраў класікай.

У медальным заліку беларусы працягваюць займаць 8 радок. У нашай каманды 12 медалёў, па чатыры кожнай вартасці.