Яшчэ два медалі ў скарбонцы беларускай зборнай па плаванні

16 декабря 2013

Апошні дзень чэмпіянату Еўропы па плаванні ў дацкім Хёрнінгу прынёс нашай зборнай два медалі. Аляксандра Герасіменя па выніках фіналу на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем заняла 3-е месца. Бронзавая ўзнагарода і ў Яўгена Цуркіна ў заплыве на 50 метраў батэрфляем. Акрамя гэтага, Яўген устанавіў новы рэкорд Беларусі ў гэтай дысцыпліне - зараз ён роўны 22,45 секунды. Такім чынам, па выніках турніру Беларусь у медальным заліку з 4 бронзавымі ўзнагародамі размясцілася на 19 месцы.