Эпахальная падзея ў гісторыі нашага спорту - залаты медаль Дар'і Домрачавай

12 февраля 2014

Гэтая навіна засланіла абсалютна ўсе астатнія. Родная для Дашы Беларусь, алімпійскі Сочы, мільярды гледачоў па ўсім свеце бачылі ўпэўнены пераможны фініш каралевы біятлона. Вышэйшая ступень п'едэстала, беларускі флаг і віншаванні, якім проста няма канца - усё гэта беларускі вечар напярэдадні ў Сочы. Ад гэтай гонкі чакалі многага, беларускі біятлон апошнім часам вельмі набірае.


Наш сімвал - Дар'я Домрачава. На алімпійскіх стартах у Сочы біятланістак асабіста падтрымлівае Прэзідэнт. Словы Кіраўніка дзяржавы аб тым, што першая гонка - гэта ўсяго толькі пачатак, трапілі ў цэль. Другі старт для Дашы стаў залатым. Нашу Дашу нічога не магло спыніць. Выдатны ход па дыстанцыі, 19 дакладных выстралаў, эмацыянальны фініш і - верхняя ступень п'едэстала.