"Энергетык-БДУ" - лідар чэмпіянату Беларусі па футболе

6 апреля 2020
"Энергетык-БДУ" перамагае "Мінск" і становіцца лідарам чэмпіянату Беларусі па футболе. "Студэнты" правялі ў вароты "гараджан" па мячы ў кожным тайме. Аляксей Наско і Джасурбек Яхшыбоеў іх аўтары - 2:0. Другі гол гаспадары аформілі ў меншасці, на 70-й хвіліне быў выдалены Айк Мусаханян.

Дзве перамогі пасля двух тураў былі і ў "Іслачы", напярэдадні Аляксандр Макась аформіў дубль у вароты "Слуцка", але гэта не дапамагло "ваўкам". Паражэнне 2:3. 

Дакладны ўдар Яўгена Клапоцкага са штрафнога прыносіць чарговую вікторыю "Віцебску" ў гульні са "Смалявічамі" - 1:0. На 3 балы менш, чым у "Энергетыка", адразу ў шасці клубаў - "Слуцка", "Мінска", "Славіі", "Іслачы", "Віцебска" і "Тарпеда-БелАЗ".