Емяльянаў пакідае "Арэнбург"

22 мая 2020
Галоўны трэнер "Арэнбурга", за які выступаюць беларусы Андрэй Клімовіч і Міхаіл Сівакоў, пакідае пасаду галоўнага трэнера каманды, паведамляе афіцыйны сайт клуба. Выконваючым абавязкі трэнера прызначаны Ільшат Айткулаў. "Арэнбург", набраўшы 23 ачкі ў 22 матчах, пакуль займае 13 месца ў турнірнай табліцы РПЛ.