Эльвіра Герман заваявала першае золата на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў Германіі

10 августа 2018

Першае золата на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў Германіі заваявала Эльвіра Герман. У фінале ў бегу на 100 метраў з бар'ерамі яна паказала час 12,67 секунды. З перамогай спартсменку павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Залатая ўзнагарода Эльвіры Герман стала чацвёртай у скарбонцы нашай каманды на чэмпіянаце Еўропы ў Берліне. Мы звязаліся з Эльвірай, і вось што яна нам паведаміла.