Эльвіра Герман заняла трэцяе месца ў бегу на 100 метраў з бар'ерамі на этапе Брыльянтавай лігі ў Осла

14 июня 2019

У фінале беларуска прабегла за 12,84 секунды. Наперадзе Герман толькі дзве амерыканкі - Крысціна Клеманс і Шарыка Нелвіс. Нагадаем, Эльвіра ўключаная ў склад зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы на ІІ Еўрапейскія гульні.

У сектары для скачкоў у вышыню на нарвежскім этапе Брыльянтавай лігі беларуска Карына Таранда заняла чацвёртае месца. Яе вынік 1 метр і 94 сантыметры. Першае месца ў расіянкі Марыі Ласіцкенэ. У спаборніцтвах сярод штурхальніц ядра Алена Дубіцкая стала шостай. Перамагла Лі Цзяа Гун з Кітая.