Эльвіра Герман у бегу на 100 метраў з бар'ерамі ўстанавіла рэкорд Беларусі сярод юніёраў

6 июля 2016

На чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы, які сёння стартаваў у Амстэрдаме, Эльвіра Герман у бегу на 100 метраў з бар'ерамі ўстанавіла рэкорд Беларусі сярод юніёраў. Ужо заўтра Герман выступіць у паўфіналах, куды без барацьбы прайшлі Аліна Талай і Кацярына Паплаўская як бягухі, якія ўваходзяць у топ-12 еўрапейскага рэйтынгу. Таксама кваліфікаваўся ў паўфінал бегу на 400 метраў Аляксандр Ліннік.