Лізавета Пятрэнка, бронзавы прызёр Паралімпіяды, вярнулася ў Беларусь

31 августа 2021

Мінск  сустракае нашых паралімпійцаў, якія ўжо выступілі ў сваіх дысцыплінах. Дадому вярнулася бронзавы прызёр Токіа - 19-гадовая Лізавета Пятрэнка. Як распавяла атлетка, сваім вынікам на Гульнях  яна незадаволеная,  бо яе асабісты рэкорд вышэйшы за  тую адзнаку, якую Лізавета паказала. Аднак за дзень да спаборніцтваў  яна выпадкова падвярнула нагу на трэніроўцы. Прыйшлося быць асцярожнай і не рызыкаваць. У гэтай кап'якідальніцы дзіўная гісторыя. Першы раз яе заўважылі на спаборніцтвах у Стайках у 13 гадоў і паклікалі займацца прафесійна. Бацькі пабаяліся аддаваць дзіця ў спорт. А  другі раз, калі ёй ізноў паступіла прапанова, але ўжо ў 15 гадоў, яна згадзілася і пачала трэніроўкі. З таго моманту Лізе спатрэбіліся 4 гады, каб стаць прызёрам Гульняў у Токіа. 

Лізавета ў зборнай з 2019 года. На сваёй першай Паралімпіядзе адразу ж заваявала  медаль. Дзяўчына лічыць, што гэта паказчык росту. І такі вынік  дае ёй тонус для заваявання новых вяршынь.