Марына Арзамасава - у паўфінале, Алена Собалева - у фінале чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы. Чэмпіёнка Еўропы ў бегу на 800 метраў паказала лепшы вынік у папярэднім забегу, а Собалева ў кіданні молата займае ў кваліфікацыі 12-е месца. Яе калега па камандзе - Алена Крэчык - не змагла ажыццявіць ні адной заліковай спробы. Для Арзамасавай і Собалевай спаборніцтвы прадоўжацца заўтра.
Глядзіце трансляцыі з Пекіна на "Беларусь 5".













