Алена Леўчанка наступны сезон правядзе ў Кітаі

7 октября 2014
Цэнтравая нацыянальнай зборнай Беларусі па баскетболе Алена Леўчанка наступны сезон правядзе ў Кітаі. Лепшая падбіраючая чэмпіянату свету, што прайшоў у Турцыі, заключыла кантракт з клубам Цзянсу, які ў мінулым розыгрышы фінішаваў толькі дзявятым і не прабіўся ў плей-оф.