Захварэла перад стартам, але ўсё роўна перамагла. Алена Фурман напярэдадні вечарам вярнулася з чэмпіянату Еўропы па акадэмічным веславанні, які праходзіў у шатландскім Глазга. У беларускі золата ў класе жаночых адзіночак лёгкай вагі.
Наступны буйны старт для весляроў - чэмпіянат свету. Ён стартуе 8 верасня ў балгарскім Плоўдзіве.













