Алена Чычкан заваявала залаты медаль

11 апреля 2013
На чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы ў Тыране залаты медаль па суме дваяборства заваявала беларуска Алена Чычкан. Яна была першай у вагавой катэгорыі да 58 кілаграмаў. Для нашай 19-гадовай спартсменкі гэта дэбют на дарослых міжнародных спаборніцтвах. Медаль Алены  першы ў скарбонцы зборнай. Усяго беларусы збіраюцца ўзяць чатыры ўзнагароды.