Экстраліга. "Гомель" супраць "Шахцёра"

24 декабря 2020
Бітва за другі радок турнірнай табліцы Экстралігі. Галоўны матч тура хакейнага чэмпіянату краіны пройдзе ў Гомелі. "Рысі" пасля хатняга паражэння ад "Юнацтва" паспрабуюць вярнуцца на другое месца табеля, на якім зараз размясціўся салігорскі "Шахцёр". У цяперашнім сезоне ў гэтай пары сапернікі строга чаргавалі перамогі з паражэннямі. Стартавае ўкіданне ў паядынку ў 19:30. Прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5".