Экскурсія ў тэлезакуліссе алімпійскага Рыа ад Вольгі Макей

6 августа 2016

Да Алімпійскіх гульняў прыкавана ўвага мільярдаў тэлегледачоў. Галоўны старт чатырохгоддзя - гэта грандыёзнае спартыўнае шоу, у якім немалаважную ролю іграе візуальнае напаўненне. І менавіта ад тэлевізійшчыкаў залежыць тое, ці зможа балельшчык, седзячы ля экрана, адчуць сябе, нібы на трыбунах і адчуць напал страсцей на стадыёнах. Як каментатарыі рыхтуюцца да эфіраў, і які рэкорд паб'е беларускае тэлебачанне? Экскурсія ў тэлезакулессе алімпійскага Рыа ад Вольгі Макей.

Паспець падрыхтаваць сюжэт да эфіру або артыкул да друку - значыць прачнуцца раней за звычайнае. Шлях ад медыявёскі да прэс-цэнтра больш за паўгадзіны. А далей - як пашанцуе. Ля ўваходу вялізныя чэргі. Кожны тут праходзіць дбайны надгляд. Скануюць акрэдытацыі, надглядаюць ручную паклажу. Такія меры бяспекі.

Вось ён - медыяцэнтр Алімпіяды. Менавіта тут пішуць гісторыю галоўнага старту чатырохгоддзя. На цэлы месяц гэта штаб-кватэра для 6 тысяч журналістаў са ўсяго свету.

Тэрыторыя медыяцэнтра вялізная. Тут свой банк і нават паштовы офіс. Лісты або пасылкі з алімпійскімі маркамі адпраўляюцца адгэтуль па ўсім свеце. За дзень каля 200 пасланняў. Зрабіць працу рэпарцёраў камфортнай імкнуцца сотні валанцёраў.

Гэта прэс-цэнтр для пішучых рэпарцёраў. Сотні камп'ютараў. Менавіта тут нараджаюцца алімпійскія навіны, якія вы чытаеце ў газетах і на інтэрнэт-парталах. Але сярод газетчыкаў і Уладзімір Навіцкі. Для беларускага каментатара гэтая Алімпіяда ўжо 11-я. І падчас кожных гульняў чатырохгоддзя для свайго працоўнага месца ён выбірае не офіс беларускіх тэлевізійшчыкаў, а менавіта шумны прэс-цэнтр.

А гэтае месца, адкуль трансляцыі алімпійскіх спаборніцтваў разлятаюцца па ўсім свеце. Свае офісы тут у дзясяткаў тэлекампаній. Гэта не проста горад у горадзе, а, хутчэй, вялікая тэлевізійная планета, дзе студыі розных краін адзначаныя флагамі.

Па гэтых шырокіх калідорах можна было б папросту перасоўвацца на аўтамабілі. Дарэчы, міжнародны вяшчальны цэнтр - гэта пераабсталяваная шматузроўневая паркоўка, якую пасля Алімпіяды ўсё ж плануюць выкарыстаць па прызначэнні.

У тэлевізійшчыкаў кожнай краіны тут свой офіс. У італьянскім, напрыклад, адразу тры тэлеканалы і інтэрнэт-партал. Таму і колькасць журналістаў вылічаецца сотнямі.

Элізабета Капарале, карэспандэнт, Італія: "Нас каля 200 чалавек. І ў кожнага свае задачы. Журналісты, тэхнікі, кіраўнікі. Мы жадаем паказаць усю Алімпіяду. Кожны з нас у працы мае пэўны кірунак. Я, напрыклад, асвятляю толькі спаборніцтвы па плаванні".

На тварах сардэчных італьянцаў выключна напруга. У міжнародным вяшчальным цэнтры ўсе пагружаныя ў працу. Па суседстве і беларускі офіс.

З раніцы і да вечара тут кіпіць праца. Каб зняць рэпартаж, галоўнае - запісацца ў графік здымак. Час тут на вагу золата.

Аляксандр Казюкевіч, кіраўнік медыягрупы Белтэлерадыёкампаніі ў Рыа-дэ-Жанейра: "Папярэднія падлікі паказалі, што сумарна мы пакажам больш за 500 гадзін Алімпійскіх гульняў. Гэта будзе рэкорднае ў гісторыі беларускага тэлебачання".

Міжнародны цэнтр для сусветных тэлекампаній забяспечвае 7 тысяч гадзін вяшчання. Гэта рэкорд. Пакажуць Алімпіяду больш за 200 краін. А ўбачаць больш за 5 мільярдаў патэнцыйных гледачоў.