Эксклюзіўнае інтэрв'ю Сяргея Герасімца "Галоўнаму эфіру"

24 марта 2019

Час, калі футбольная зборная прэтэндавала на плэй-оф  чэмпіянату свету, аб'ядноўваючы балельшчыкаў, усё далей, але немагчыма  забыць адборачны турнір да мундыялю 2002 года. Як і немагчыма забыць пераможны гол Сяргея Герасімца ў вароты ўсё той жа зборнай Галандыі ў Мінску ў чэрвені 1995. 1:0 тады мы перамаглі! 

Дарэчы, на мінулым тыдні з былым нападаючым зборнай у галоўнай ролі ў эфір нашага тэлеканала выйшаў спецыяльны рэпартаж "Гера ў "Зеніце". Для аўтара праекта Ганны Эйсмант Сяргей Герасімец правёў экскурсію па футбольных месцах Пецярбурга, распавёў пра сям'ю і асабістае, а спецыяльна для "Галоўнага эфіру" экс-дынамавец  паразважаў на актуальныя тэмы гульні нумар адзін. У тым ліку пра гучную справу Какорына і Мамаева. А таксама падзяліўся думкамі аб супрацьстаянні дзвюх сваіх былых каманд - "Зеніта" і мінскага "Дынама" - у трэцім кваліфікацыйным раўндзе  Лігі Еўропы. І вось наш эксклюзіў - зараз.