Эксклюзіўнае інтэрв'ю з тытулаванай біятланісткай Дар'яй Домрачавай

30 августа 2018

Да Мінскага паўмарафону засталося 10 дзён. Напярэдадні самая тытулаваная біятланістка Алімпійскіх гульняў Дар'я Домрачава правяла трэніроўку каманды "Дрым-цім". У склад уваходзяць бізнесмены, артысты, тэлевядучыя, прадстаўнікі ўлады. Гэтая падзея выклікала вялікі ажыятаж. Прадстаўнікі шматлікіх СМІ засыпалі Дар'ю пытаннямі. Нашаму карэспандэнту Паўлу Капуцкаму ўдалося запісаць эксклюзіўнае інтэрв'ю.

Беларуска абвергнула спекуляцыі некаторых расійскіх выданняў, якія распаўсюдзілі інфармацыю аб тым, што Домрачава жадала выступаць за Расію, а яе бацькі мелі зносіны з кіраўніком Саюза біятланістаў Расіі падчас пераезду сям'і ў Беларусь.

Характэрна, што гэтае эксклюзіўнае інтэрв'ю Дар'і Домрачавай Агенцтву тэленавін СМІ расцягнулі на цытаты яшчэ да яго выхаду ў эфір. Пры гэтым спасылаліся на "Інстаграм" Мінскага паўмарафону, дзе яно нават не было размешчана. Хацелася б нагадаць калегам, што чужая інтэлектуальная ўласнасць - гэта не толькі пытанне журналісцкай этыкі, але і эканамічная катэгорыя.