Эксклюзіўнае інтэрв'ю Міхаіла Захарава

25 августа 2019

З нецярпеннем чакаем відовішчны чэмпіянат свету па хакеі, які ў 2021 годзе прымем сумесна з Латвіяй. Дарэчы, на гэтым тыдні ў нацыянальнай зборнай па хакеі з'явіўся галоўны трэнер. Нагадаем, з мая, калі беларусы ў Казахстане заваявалі пуцёўку ў элітны дывізіён, каманда заставалася без коўча.

Міхаіл Захараў узначаліў зборную трэці раз. Спецыяліст працаваў на гэтай пасадзе з 2003 па 2005 год і ў 2010, на крайніх для нашых хакеістаў Алімпійскіх гульнях у Ванкуверы. Ён адзін з самых тытулаваных трэнераў Беларусі. Разам з мінскім "Юнацтвам" Захараў восем разоў выйграваў чэмпіянат краіны, тройчы - Кантынентальны кубак і шэсць разоў Кубак Руслана Салея.

У нашай зборнай наперадзе вялікая праца. Па-першае, праз год трэба заваяваць права паехаць на Алімпіяду ў Пекін. Па-другое, годна выступіць на хатнім чэмпіянаце свету. Міхаіл Захараў заявіў, што зараз прыйшоў час працаваць, а не гаварыць, што ўсе каментарыі будуць толькі пасля міжнароднай паўзы. Але перад тым як замоўкнуць спецыяліст даў інтэрв'ю "Галоўнаму эфіру". Наш эксклюзіў  прама зараз (відэа).