Эксклюзіўнае інтэрв'ю Антона Кушніра

21 февраля 2018

Алімпійскі чэмпіён Сочы Антон Кушнір сёння даў першае інтэрв'ю пасля скандальнай кваліфікацыі. Нагадаем, у Пхёнчхане беларус пасля дзвюх удалых спроб не прайшоў у фінал спаборніцтваў. Зрэшты, на думку абсалютнай большасці спартсменаў і экспертаў, ужо першы скачок павінен быў напрамую выводзіць Антона ў вырашальны раўнд. Абуральнай назвалі сітуацыю і тысячы прыхільнікаў беларускага спартсмена. Безумоўна, ён быў лідар у гэтым відзе спаборніцтваў. Але відавочна, моцная школа беларускага фрыстайла (успомнім золата Ганны Гуськовай напярэдадні) задавольвала не ўсіх. Сітуацыю на кантроль узяў беларускі лідар. Аляксандр Лукашэнка накіраваў кіраўніку Міжнароднага алімпійскага камітэта Томасу Баху ліст з прэтэнзіяй наконт судзейства. Ведаючы, якая тытанічная праца, упартасць і самаахвяраванне стаіць за падрыхтоўкай кожнага спартсмена, як несправядлівы суб'ектыўны падыход, Кіраўнік дзяржавы быў катэгарычны ў ацэнках. Гэтая падтрымка вельмі важная для нашых алімпійцаў. Антон Кушнір пасля выступлення ні з кім з журналістаў не размаўляў і каментарыяў не даваў. Сёння карэспандэнты Агенцтва тэленавін сталі першымі, з кім алімпійскі чэмпіён адкрыта падзяліўся эмоцыямі (відэа).