Экс-форвард "Крумкачоў" Філіп Іваноў падпісаў кантракт з мінскім "Дынама"

4 февраля 2018

Вяртанне дахаты. Экс-форвард сталічных "Крумкачоў" Філіп Іваноў падпісаў кантракт з мінскім "Дынама", паведамляе афіцыйны сайт бела-блакітных. Іваноў - выхаванец "Дынама", выступаў за каманду з 2009 па 2011 год і правёў за яе 5 матчаў. У мінулым сезоне ў саставе "крумкачоў" - 26 гульняў і 6 галоў.