Экатранспарт актыўна уваходзіць у моду

8 июля 2019

Электрасамакаты, гіраскутары і сегвеі - выдатная альтэрнатыва паездкам на аўтамабілі. Напрыклад, паслугу пад назвай кікшэрынг (арэнда самакатаў на кароткі тэрмін) усё часцей выкарыстоўваюць у якасці таксі. Узяць напракат  двухколавую тэхніку можна праз спецыяльны мабільны дадатак.

Арандаваць можна таксама і зусім незвычайны сродак перамяшчэння - гіраскутар або сегвей. Перад паездкай трэба прайсці ўводны інструктаж.

А зусім нядаўна ў сталіцы з'явіўся і байкшэрынг. Цяпер у арэнду можна браць і веласіпеды. На кожным ёсць універсальны трымальнік для смартфона, а ў кошыках  -  ёмістасць для бутэлькі з вадой.