Экіпаж Сяргея Вязовіча, які выступае за каманду "МАЗ-Спортаўта", займае 4-е месца пасля першай стадыі ралі-рэйду "Дакар" у агульным заліку. Этап з Джыды ў Бішу са спецучасткам 277 кіламетраў беларусы пераадолелі за 3 гадзіны 28 хвілін 35 секунд. Не абышлося без здарэнняў. Сяргей Вязовіч зламаў палец рукі, а аўтамабіль атрымаў пашкоджанні, якія атрымалася за ноч ухіліць. Другі беларускі экіпаж пад кіраўніцтвам Аляксея Вішнеўскага не абышлі тэхнічныя праблемы. Таму ён фінішаваў на 17-й пазіцыі. Лідарства ў марафоне захапіў расіянін Дзмітрый Сотнікаў на "КАМАЗ-Майстар".
Экіпаж Сяргея Вязовіча займае 4-е месца пасля першай стадыі ралі-рэйду "Дакар-2021"
4 января 2021













