Кацярына Кавалёва стала бронзавым прызёрам жаночага чэмпіянату свету па боксе

12 октября 2019

Ва Улан-Удэ Кацярына Кавалёва стала бронзавым прызёрам жаночага чэмпіянату свету па боксе. У паўфінале вагавай катэгорыі да 81 кілаграма беларуска ўступіла прадстаўніцы ЗША Даніэль Перкінс. Бой быў спынены ў другім раўндзе. Адзначым, што Кавалёва пачала займацца боксам прафесійна толькі год таму. Яна - двухразовая чэмпіёнка свету па кікбоксінгу. Дарэчы, на планетарным форуме ва Улан-Удэ за Беларусь выступалі шэсць спартсменак, але астатнія пяць выбылі з барацьбы ўжо пасля першага круга.