Кацярына Карстэн завяршае сваю легендарную кар'еру

29 августа 2019

Кацярына Карстэн завяршае сваю легендарную кар'еру, якая ўмясціла ў сябе выступленні на сямі Алімпіядах, дзве з якіх завяршыліся трыумфам. Выбітная спартсменка ва ўзросце 47 гадоў рыхтавалася да Гульняў у Токіа, але зараз заявіла аб сваім сыходзе. Шмат у чым гэта адбылося з-за траўмы - пералом рабра здарыўся напярэдадні чэмпіянату свету ў Лондане. Першымі Алімпійскімі гульнямі для беларускай вясляркі сталі спаборніцтвы ў Барселоне ў 1992 годзе. У складзе зборнай СНД яна заваявала бронзу. Сёння ў штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта знакамітая беларуская спартсменка афіцыйна развіталася са спортам. 

Кацярына Карстэн узнагароджана ордэнам Айчыны I, II і III ступеняў, ордэнам Пашаны, медалём "За працоўныя заслугі". Лаўрэат прэміі "Беларускі спартыўны Алімп". Яркія старонкі спартыўнай кар'еры Кацярыны Карстэн і інтэрв'ю  глядзіце сёння ў "Панараме".